Выяўленчае мастацтва

Гродзеншчына багата на таленавітых людзей, якімі яна можа ганарыцца. Да такіх дзеячаў, якія праслаўляюць свой родны куточак, можна аднесці мастакоў аддзела этнаграфіі, фальклора і раместваў.

Касіцкая Ларыса Уладзіміраўна – чалавек з шырокім мастацкім поглядам і пастаянным пошукам новых рашэнняў. Таленавіты кіраўнік гуртка па выяўленчаму мастацтву, якая працуе з 1999 года. Ларыса Уладзіміраўна мае свой адметны стыль, які адрозніваецца вытанчанасцю і эстэтычным густам. Яе гурткоўцы шматразова прымалі ўдзел у абласных і рэспубліканскіх конкурсах. Многім з іх заняткі сталі першай прыступкай да выбару будучай прафесіі і падштурхнулі да паступлення ў Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў на спецыяльнасць “дызайн”.  

Пакумейка Уладзімір Іванавіч – творчы чалавек, які добра валодае мастацкім густам і вобразным мышленнем. Займаецца жывапісам з 10 гадоў. Выпускнік мастацкага вучылішча ім Л. Глебава. Мастак, работы якога вылучаюцца яркімі каляровымі і кампазіцыйнымі рашэннямі. Уладзімір Іванавіч працуе кіраўніком гуртка па выяўлечаму мастацтву, заўседы ўмее знайсці кантакт з выхаванцамі любога ўзросту і любой ступені падрыхтаванасці.

Астапчык Уладзімір Іванавіч – сапраўдны мастак, яго карціны вабяць сваей дасканаласцю і мастацкім уяўленнем. Яны вядомы далека за межамі нашай краіны. У сваей творчасці аддае перевагу пейзажу з краявідамі Гродзенскага раена.

Карціны нашых мастакоў будуць сапраўдным упрыгожаннем інтэр’ера вашых дамоў.