Вышыўка і ткацтва

Народныя мастацкія вышыўка і ткацтва – адны з найбольш папулярных і пашыраных відаў народнай творчасці. Рукадзельныя рэчы мы звыкла ацэньваем з пазіцыі прыгажосці, адмысловасці арнаментыкі, гармоніі каларыту. Але народныя ткацтва і вышыўка – яшчэ і бяздонная крыніца культурна-гістарычных звестак.

   Што ні узор – то сімвал. Сімвалы ўраджаю: Спарыш, Рай, Багач. Яны вучаць любіць Маці-Зямлю, працу. Сімвалы   святаў: Купала, Каляда, Масленіца, Вялікдзень. Тут – радасць, весялосць, гонар за вынікі сялянскай працы. Сімвалы памяці: Дзяды, Радаўніца - любоў і павага да продкаў.

         Усе, што захавана ў народнай творчасці, не пералічыць, але кожны ўзор сімвалізуе розныя старонкі жыцця: дабро, прыгажосць, любоў, пашану, гонар за чалавека і яго працу; кожны ўзор мае свае прызначэнне і сваю назву.

         У Гродзенскім раене гэтыя віды народнай творчасці распаўсюджаны ў аграгарадках Парэчча, Адэльск, Азеры, Індура, г.п. Сапоцкін, в.Каробчыцы і інш.

         Лепшыя традыцыі вышыванага мастацтва захоўвае і развівае таленавіты майстар Кавалькова Наталля Мікалаеўна, кіраўнік гуртка па вышыўцы аддзела этнаграфіі, фальклора і раместваў, якая займаецца з дзецьмі на базе Адэльскага цэнтра культуры і народнай творчасці. На занятках удзельнікі гуртка з задавальненнем далучаюцца да традыцыйнай мастацкай культуры, засвойваюць тэхналогію вышыўкі, знаемяцца з гісторыяй культуры регіена. За час працы Наталля Мікалаеўна стварыла калекцыю ручнікоў са старажытнымі беларускімі арнаментамі.

         На базе Індурскага цэнтра культуры вышыўкай з дзецьмі займаецца майстар Кухарэвіч Ганна Антонаўна.

         Над адраджэннем старадаўніх тэхнік падвойнага і переборнага   ткацтва ў Гродзенскім раене нястомна працуюць Тололо Ганна Рыгораўна, якая з 2002 года вядзе гурток па ткацтву на базе Парэцкага цэнтра культуры і займаецца навучаннем дзяцей і дарослых практычным навыкам ткацкага рамяства, а таксама і Лашэвіч Алена Міхайлаўна, якая адраджае тэхніку падвойнага ткацтва на базе салона-майстэрні “У рамесніка” у в. Каробчыцы.

Вялікую ролю ў сваей рабоце яны надаюць збору этнаграфічнага матэрыялу, вывучэнню сімволікі традыцыйных узораў. Ткачыхі наладзілі цесную сувязь з майстрамі раена, якія дапамагаюць наладзіць работу станкоў, дзеляцца сакрэтамі свайго майстэрства, азнакамліваюць з асаблівасцямі тэхнікі і прыемамі ткацтва.

         Наведаўшы нашы майстэрні, можна азнаеміцца з вышыванымі і тканымі вырабамі супрацоўнікаў, ўдзельнікаў гуртка, прыняць удзел у майстар-класах і асвоіць асновы вышыўкі гладдзю і крастом, паспрабаваць   свае сілы ў ткацтве на старажытных кроснах.

         Сардэчна запрашаем наведаць установы культуры Гродзенскага раена!