Размер шрифта:aaa
Цвет сайтаaaa
обычная версия сайта

       

Образцовый ансамбль танца «Пралескі»

Узорны ансамбль танца “Пралескі” створаны ў 1990 годзе на базе Скідзельскага гарадскога дома культуры дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”. У 1994 годзе калектыў атрымаў найменне “ўзорны”. У кастрычніку 2017 года ансамбль паспяхова падцвердзіў званне. У 2020 г. калектыў змяніў базу дзейнасці і зараз працуе ў Азёрскім цэнтры культуры. Балетмайстар – Шамак Кацярына Іванаўна, выпускніца Гродзенскага культурна-асветнага вучылішча па спецыяльнасці: харэаграфічнае мастацтва (народны танец).

У складзе ансамбля 15 удзельнікаў ва ўзросце ад дзевяці да пятнаццаці год.

У рэпертуары калектыву народна – сцэнічныя, бальныя і эстрадныя танцы: “Ладошки”, “Шалунишки”, “Веснушки”, “Ружа-кветка”, “Дударыкі”, “Вирус”, “Растяпы”, “Волшебник изумрудного города” і інш. Год ад года расце майстэрства ўдзельнікаў, удасканальваецца рэпертуар.

Ансамбль танца “Пралескі” удзельнік святочных мерапрыемстваў Азёрскага цэнтра культуры да Дня жанчын, Дня Перамогі, Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, а таксама абласнога адкрытага конкурсу “Квецень у стылі этна”, адкрытага рэгіянальнага свята “Аўгустоўскі канал запрашае сяброў”, Свята млынароў, раённага фестывалю фальклору “Вяртанне да вытокаў”, рэгіянальнага фестывалю танца “Танцевальная круговерть”.

Ансамбль танца “Пралескі” мае творчы патэнцыял. Выступленні калектыву адрозніваюцца артыстызмам, яркімі, цікавымі вобразамі, таленавітым увасабленнем.

Озерский центр культуры филиал государственного учреждения культуры «Гродненский районный культурно-информационный  центр» аг.Озеры, пл. Ленина, 5

Руководитель – Шамак Екатерина Ивановна

Контактный телефон: 931-493