Размер шрифта:aaa
Цвет сайтаaaa
обычная версия сайта

       

Образцовая студия танца «Дети галактики»

Узорная студыя танца “Дети галактики” – адзiн з самых перспектыўных аматарскіх калектываў Гродзенскага раёна. Кіраўніком калектыва з’яўляецца Марозаў Станіслаў Валер’евіч. Калектыў быў створаныў 2004 годзе, у 2008 годзе атрымаў найменне “ўзорны”.

Студыя працуе ў розных танцавальных стылях: народным i гісторыка-бытавым, сучасным спартыўным і эстрадным, класiчным i фальклорным. Калектыву пад сілу буйнамаштабныя танцавальныя праекты.

У рэпертуары студыі больш за 100 харэаграфічных кампазіцый i танцавальных замалёвак і тэатралізаваных прадстаўленняў: “Королевская охота”, “Катюша”, “Яблачка”, ”Молотилочка”, ”Жабка”, “Каваль” і “Кола Свету” атрымалі вышэйшыя ўзнагароды на міжнародных фестывалях і конкурсах.

Узорная студыя танца “Дети галактики” вядзе актыўную гастрольную і канцэртную дзейнасць. Для ўдзельнікаў калектыву кожны канцэрт – сапраўднае свята. 3 вялікім поспехам студыя танца выступае на раённых і абласных святах да Дня Перамогі, Дня Незалежнасці, Дня сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК, Дня горада Гродна і Скiдзеля, Дня настаўніка i г.д. Калектыў  заўсёды прымае ўдзел у арганiзацыi абласнога адкрытага фестывалю народнай творчасці “Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў”, адкрытага рэгiянальнага
фестывалю-конкурсу харэаграфічнага мастацтва “Танцевальная круговерть”. Прымаў удзел у арганiзацыi трэцяга дня XII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур на Аўгустоўскім канале.

Станіслаў Валер’евіч сваёй творчай энергіяй, адданасцю справе, мэтанакіраванасцю  прывіў дзецям і падлеткам аграгарадка Верцялішкі любоў да танца. Узровень сцэнічнага майстэрства ўдзельнікаў, папулярнасць і захапленне насельніцтва дазваляюць ажыццяўляць набор у студыю на конкурснай аснове. С.В.Марозаў добра валодае прыёмамі педагогікі і псіхалогіі, методыкай работы з дзецьмі рознага ўзросту, выпрацаваў асабістую сістэму рэпетыцыйнай і пастановачнай дзейнасці. Гэта дазваляе яму працаваць плённа і вынікова.

За сваю працаздольнасць і адносіны да дзяцей Станіслаў Валер’евіч выклікае павагу сярод кіраўніцтва Гродзенскага раёна. У 2018 годзе Марозаву С.В. была прысуджана прэмія  імя А.І. Дубко “За творчыя дасягненні ў сферы культуры і мастацтва” у намінацыі “Клубны работнік”.

Апошнія тры гады для ўзорнай студыі танца былі вельмі плённымі. Выдатны выканальніцкі ўзровень даў магчымасць танцавальнаму калектыву прыняць удзел у міжнародных, рэспубліканскіх, абласных конкурсах і фестывалях.

Узорная студыя танца “Дети галактики” - актыўны ўдзельнік ўсіх значных раённых мерапрыемстваў і канцэртаў. Марозаў Станіслаў Валер’евіч больш як 10 год з’яўляецца ініцыятарам і рэжысёрам штогадовага навагодняга ранішніка ў рамках Рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Наши дети” для адораных дзяцей, дзяцей-сірот, дзяцей з шматдзетных і малазабяспечаных сямей Гродзенскага раёна.

Дзейнасць узорнай студыі танца “Дети галактики” аказвае ўплыў на развіццё харэаграфічнага мастацтва ў раёне і вобласці. Калектыў з’яўляецца прыкладам музычнага і эстэтычнага выхавання, развіцця гарманічна развітай асобы, а таксама граматнай прафесійнай работы кіраўніка.

Филиал Вертелишковский центр культуры государственного учреждения культуры «Гродненский районный культурно-информационный  центр» аг.Вертелишки, ул.Юбилейная, 1

Руководитель – Морозов Станислав Валерьевич,

Контактный телефон: 605-624