Народный ансамбль белорусской народной песни «Рукавічкі»

Народны ансамбль беларускай народнай песні “Рукавічкі” Абухаўскага цэнтра культуры быў створаны ў маі 1980 года. Гурт натхнёна працаваў, творча развіваўся і ў 1992 годзе яму было прысвоена ганаровае найменне – “народны”.

Першым яго заснавальнікам і кіраўніком быў Аляксандр Часлававіч Лойка. З 2001 па 2005 - Сяргей Мiкалаевiч Бабко, з 2005 па 2009 -Беражнова Валянціна Васільеўна, з 2009 па 2010 кiраўнiком была Iрына Мiкалаеўна Канецкая, на  сённяшні  дзень дырыжорам  ансамбля  з’яўляецца Альфяровіч Т.Я., акампаніятар – Талочка В.С.

У склад ансамбля ўваходзяць людзі розных узростаў і прафесій: студэнты, настаўнікі, культработнікі, пенсіянеры. Усіх іх аб'ядноўвае любоў да песні.

Дзейнасць ансамбля  накіравана на развіцце і папулярызацыю беларускай народнай песні, нацыянальнай культуры, захаванне яе рэгіянальных асаблівасцей.     У аснову рэпертуара ўваходзяць беларускія i рускiя народныя песні, фальклорныя, абрадавыя творы,  якія выконваюцца пад акампанемент і акапэльна, двух-, трох- і многагалосна.

Народны ансамбль беларускай народнай песнi  «Рукавiчкi» пастаянны ўдзельнік раённага агляда-конкурсу калектываў вакальна-харавога, харэаграфічнага жанраў і сямейнай творчасці, раённага агляда-конкурсу фальклорных калектываў.

Калектыў вядзе актыўную канцэртную дзейнасць, выступае ў аграгарадках, удзельнічае ў раённых, абласных і рэспубліканскіх культурных мерапрыемствах, у тым ліку, у раённым фестывалі фальклору “Вяртанне да вытокаў”, адкрытым рэгіянальным свяце народнай творчасці “Аўгустоўскі канал запрашае сяброў”, абласным Свяце Млынароў, абласным адкрытым фестывалі народнай творчасці “Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў”, абласным фестывале “Еврорегион  “Неман”.

За сваю шматгадовую творчую дзейнасць, высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства калектыў узнагарожданы шматлікімі граматамі і дыпломамі.

Народны ансамбль беларускай народнай песні “Рукавічкі” з’яўляецца годным захавальнікам і папулярызатарам нацыянальнай песеннай культуры сваіх продкаў.

Филиал Обуховский центр культуры государственного учреждения культуры «Гродненский районный культурно-информационный  центр» аг.Обухово, ул.Центральная, 8

Руководитель – Альферович Татьяна Евгеньевна

Контактный телефон: 968-510