Новости
22.05.2017
Фанфары сяброў

Сапраўднае свята духавой музыкі адбылося 20-21 мая 2017 года ў аграгарадку Парэчча. V адкрыты фестываль духавой музыкі “Фанфары сяброў” сабраў творчыя калектывы з Расіі, Літвы, Польшчы, Беларусі, Чэхіі.

Бурнымі апладысментамі ў першы дзень фестывалю віталі гледачы творчыя калектывы: духавы аркестр Бабтайскай гімназіі, г.Бабтай  (Літоўская Рэспубліка), Маладзежны духавы аркестр групы школ,  г. Сухаволя і гарадскі духавы аркестр “Рыбнік”, г.Рыбнік (Рэспубліка Польша), духавы аркестр дзіцячай школы мастацтваў ім.І.Ф.Стравінскага, г.Масква (Расійская Федэрацыя),  узорны  духавы  аркестр  “Гелікон”  дзіцячай  музычнай  школы 

№ 14, г.Мінск, узорны духавы аркестр Маладзечанскай дзіцячай школы мастацтваў, духавы аркестр Тэхнічнага ўніверсітэта, г.Астрава (Чэшская Рэспубліка). У праграму выступлення ўваходзілі візітная картка  калектыва, дэфіле, канцэртная праграма. Кожнае выступленне аркестраў было цікавым і своеасаблівым,  вызывала захапленне і  ўсплеск эмоцый.

Таксама ў першы дзень фестывалю прайшло ўрачыстае ўшанаванне гаспадароў свята – ўзорнага духавога аркестра Парэцкай дзіцячай музычнай школы мастацтваў з нагоды 25-годдзя стварэння калектыву. Усе ўдзельнікі аркестра былі ўзнагароджаны граматамі і падзячнымі лістамі старшыні Гродзенскага райвыканкама.

У рамках першага дня свята адбыўся конкурс  “Міс фестываля”, у якім прынялі ўдзел дзяўчаты - індывідуальныя выканаўцы з кожнага калектыву. Пераможцай стала ўдзельніца з г.Астрава. Першы дзень мерапрыемства завяршыўся  святочнай дыскатэкай.

У наступны дзень выступалі духавыя аркестры з Гродзенскай вобласці і г.Мінска: узорны духавы аркестр дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 1 ім.Семянякі г.Гродна, эстрадна-духавы аркестр пры установе “Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС”, дзіцячы духавы аркестр Зельвенскай дзіцячай школы мастацтваў, духавы аркестр Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа,  эстрадны аркестр Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, узорны духавы аркестр «Tuttu»  Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў,   духавы аркестр Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь (г.Мінск).

Усе творчыя калектывы - удзельнікі фестывалю былі адзначаны дыпломамі і памятнымі сувенірамі.

Свята  сабрала ўдзельнікаў з розных краін, але, не гледзячы на межы, усіх іх  аб’яднала  любоў да  музыкі.

БОЛЬШЕ ФОТО

  Версия для печати
29.05.2017
Памятка для родителей к летним каникулам
29.05.2017
26 мая на базе отдыха «Привал» состоялся концерт «От нашей великой Победы до новых спортивных побед».
29.05.2017
Родители задумались…о безопасности!!!
29.05.2017
21 мая в деревне Лаша состоялся концерт "Чтобы счастье и здоровье жило в доме круглый год", подготовленный передвижным культурным центром.
27.05.2017
Августовский канал приглашает друзей
26.05.2017
25 мая на базе Гродненского района чествовали лауреатов областного конкурса «Хозяйка усадьбы - хозяйка страны».
22.05.2017
IV форт открылся для туристов
19.05.2017
21 мая 2017 года – Международный день памяти людей, умерших от СПИДа «Я не ноль»
19.05.2017
Приглашаем погрузиться в историю IV форта Гродненской крепости, наполненную тайнами и легендами!
17.05.2017
Фестиваль SunDay 2017 состоится 15 июля! Старт продажи билетов по низким ценам!
15.05.2017
Внимание! Конкурс среди подписчиков журнала "Юный спасатель".
15.05.2017
Служба «101» за сохранение жизни и здоровья детей
10.05.2017
«Помним. Чтим. Гордимся»
06.05.2017
Митинги
04.05.2017
Акция «Подарок музею»
01.05.2017
«Пікнік па-беларуску» и «Квецень у стылі этна»
29.04.2017
В Скиделе появится велобиблиотека
29.04.2017
Субботник
28.04.2017
Музычны красавік
Страницы