Размер шрифта:aaa
Цвет сайтаaaa
обычная версия сайта
Афиша


    

Новости
30.12.2019
СХОД КАЛЯДОЎШЧЫКАЎ

Новы падзейна-культурны праект “Сход калядоўшчыкаў”, накіраваны на вяртанне народных традыцый у дзейнасць работнікаў культуры, рэалізуецца ў Гродзенскім раёне. У яго межах ладзіліся фальклорныя вандроўкі з запісам калядных песень і рэканструкцыяй абрада “Калядаванне”, занатоўваліся  рэцэпты абрадавых страў, бо ў кожнай вёсцы яны свае. Напрыклад, у аграгарадку Адэльск на Куццю рабілі ламанцы, а ў сапоцкінскім рэгіёне — “кокоры” (спецыяльна прыгатаваная страва з бульбы).

Праект уключае і цыкл мерапрыемстваў “Этнавандроўка ў глыбінку” — падворны абход з абрадам “Каляда прышла”. Народны тэатр народнай песні “Матуліна песня” Жытамлянскага дома фальклору пад кіраўніцтвам Тарэсы Адамовіч 13 студзеня 2020 года адправіцца ў “этнавандроўку” ў аграгарадок Парэчча,  і пакалядуе ў сваёй роднай вёсцы Жытомля, а народны фальклорны гурт “Жывіца” Квасоўскага цэнтра культуры і развіцця народнай творчасці (кіраўнік Дзяніс Балабуеў) — 27  і  28 снежня вандраваў у аграгарадках Абухава і  Капцёўка,  8 студзеня 2020 года – пакалядуюць у аг.Квасоўка і аг.Свіслач. А калядоўшчыкі на бібліёбусе ўжо завіталі ў в.Стрыеўка і в.Губінка.

Безумоўна,  усе вяскоўцы, да каго заходзілі калядоўшчыкі, былі прыемна здзіўлены. Гаспадары не толькі частавалі, але таксама ўключаліся ў дзею і спявалі песні разам. Гэта нейкім чынам аб’ядноўвала ўсіх. А мне асабіста, было радасна за нашу моладзь, якая асэнсавана цікавіцца нашай спадчынай.  

27 снежня ўдзельнікі праекта правялі «Сход калядоўшчыкаў» — семінар-практыкум у адноўленай “Сялянскай хаце” — музейным пакоі Абухаўскага цэнтра культуры. У межах творчай лабараторыі аддзела этнаграфіі, фальклору і рамёстваў прайшлі прэзентацыі фотавыстаўкі “Стары добры Новы год. Анталогія свята” і “Вясельны вянок майго краю”, выстаўка ёлачных цацак, прэзентацыя фотальбома “Лялька ў маім жыцці”, майстар-клас па вырабе святочных паштовак.

Арганізатарамі мерапрыемства была падрыхтавана вялікая і змястоўная праграма, на якую былі запрошаны вядучыя фальклорныя калектывы Гродзенскага раёна,  моладзь,  і  пажылыя людзі – самыя актыўныя ўдзельнікі  мерапрыемстваў і клубаў для пажылых людзей, галоўныя носьбіты беларускіх традыцый на сяле.

Калядоўшчыкі з народнага тэатра народнай песні “Матуліна песня” Жытамлянскага дома фальклору, народнага фальклорнага гурта “Жывіца” Квасоўскага цэнтра культуры і развіцця народнай творчасці са сваімі вясёлымі песнямі ды танцамі завіталі ў  “Сялянскую хату”, дзе іх чакалі ў народных строях гаспадар  і гаспадыня, і нікога ў зале не пакінулі без усмешкі.  Зорканоша з каляднай зоркай, гарэзлівая козачка, чырвонашчокія калядоўшчыкі паказалі цэлае каляднае прадстаўленне: спявалі народныя абрадавыя песні, успомнілі старадаўнія народныя прыказкі ды прымаўкі, жадалі людзям ладу ды шчасця ў новым годзе – ды ўсё так складна, дасціпна, з гумарам ды тактам. Грацыёзная козачка, наскакаўшыся ля ёлкі, падала, як нежывая, — і пакуль яе не прыводзілі ў прытомнасць шчодрыя сялянскія пачастункі, ніяк не магла падняцца. А гаспадар з гаспадыняй кожнаму нагадалі, якое вясёлае свята набліжаецца і як ярка, з гумарам і радасна святкавалі яго нашы продкі.

Добрыя ўражанні і шмат эмоцыі ў гледачоў выклікала варажба́, і паколькі асноўнымі захавальніцамі гэтых  традыцый былі пераважна жанчыны, то “на петуха”  у нас варажылі незамужнія дзяўчаты,  каб даведацца свой асабісты лёс на будучы год  - пойдзе замуж ці не.

Былі прадстаўлены цікавыя гульнёвыя пацехі, падрыхтаваныя з добрым густам і гумарам таленавітымі работнікамі устаноў культуры,  прадстаўленне “Цар Ірад” у выкананні гуртка “Батлейка”  Путрышкаўскага цэнтра культуры, а потым усе ў добрым настроі і з радаснай усмешкай пусціліся ў скокі: “Дробна полька”, “Чорна галка”, “Ойра”, вальсок , “Падыспан”, “Кракавяк”, “Мазурка”, “Амбэрак”, “Кадрыля”.

Сапоцкінскі кльтурна-турыстычны цэнтр правёў рэканструкцыю святкавання “Першай, вялікай куцці” і абрада “Ламанне аплаткам, а ў этнаграфічнай кулінарнай майстэрні “Рэцэпт на Каляды па-беларуску” зладзілі пачастунак  не толькі з посных страў паводле даўніх рэцэптаў, характэрных для Сапоцкіна і Адэльска, але  частаваліся і  каляднымі прысмакамі.

Лепшыя самадзейныя артысты ўстаноў культуры раёна падаравалі цудоўны навагодні і калядны настрой. Усе ўдзельнікі  згадзіліся  сустрэцца на іншай імпрэзе – «Сходзе валачобнікаў»,  і на базе Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра  адкрыць «Школу фалькларыстаў». 

А ўсё разам: добрае настой, разнастайнасць відовішч на свяце,  стварылі цудоўную запамінальную атмасферу свята. І гэта сімвалічна, бо свет Віфлеемскай зоркі ў сэрцы кожнага з нас.

Рамановіч Наталля Іосіфаўна – вядучы метадыст па рабоце ў вобласці традыцыйнай мастацкай культуры, нематэрыяльнай культурнай спадчыны і фальклору   

Больше фото

  Версия для печати
03.02.2020
ПРЕДСЕДАТЕЛЬ ПК ИМЕНИ В. И. КРЕМКО СЕРГЕЙ КРЕМКО – МЕЦЕНАТ КУЛЬТУРЫ 2019 ГОДА
30.01.2020
В Сопоцкинском культурно- туристическом центре состоялся Смотр рождественских песен
28.01.2020
КАК ЖИВЕШЬ, СЕЛЬСКИЙ КЛУБ?
28.01.2020
Каўбасы “Свойскія” па-адэльску. Традыцыйны рэцэпт у праекце “Рэцэпты ад гродзенскіх гаспадынь”
23.01.2020
Премия Дубко
20.01.2020
День творчества "Идея"
20.01.2020
«Крещение Господне»
16.01.2020
МЕЖДУНАРОДНЫЙ ДЕНЬ МУЗЕЙНОГО СЕЛФИ
15.01.2020
ДЗЕНЬ МУЗЕЙНАГА СЭЛФІ!
14.01.2020
Калядоўшчыкі закончылі сезон!
14.01.2020
КОЛЯДОВЩИКИ С ОБРЯДОМ «КАЛЯДА ПРЫЙШЛА» ЗАГЛЯНУЛИ В ДОМА ЖИТЕЛЕЙ КОПТЕВКИ
14.01.2020
РОЖДЕСТВО ХРИСТОВО В ОЗЕРАХ
14.01.2020
С ШУТКАМИ, ПЛЯСКАМИ И КОЗОЙ. В ПОРЕЧЬЕ КОЛЯДОВЩИКИ ХОДИЛИ ПО ДОМАМ И ЗАГЛЯДЫВАЛИ К ЖИТЕЛЯМ
09.01.2020
КОНЦЕРТ ДЕТСКОЙ СТУДИИ ЭСТРАДНОГО ТВОРЧЕСТВА «МАЛАДЗІК» «СВЕТ РОЖДЕСТВЕНСКОЙ ЗВЕЗДЫ»
08.01.2020
ТЕАТРАЛИЗОВАННОЕ ПРЕДСТАВЛЕНИЕ «РОЖДЕСТВЕНСКОЕ ЧУДО»
08.01.2020
«ДЕНЬ РОЖДЕСТВЕНСКИХ СЮРПРИЗОВ»
04.01.2020
В КЛУБНЫХ УЧРЕЖДЕНИЯХ ПРОШЛИ НОВОГОДНИЕ ДИСКОТЕКИ
03.01.2020
В КЛУБНЫХ УЧРЕЖДЕНИЯХ ПРОХОДЯТ ПРАЗДНИЧНЫЕ НОВОГОДНИЕ МЕРОПРИЯТИЯ
26.12.2019
Новогодняя сказка «Космический Дед Мороз»
Страницы